Ошибка :

Показать отладочную информацию

Акрыццё Рэспубліканскай выставы “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Акрыццё Рэспубліканскай выставы “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”

   20 снежня 2024 года ў 16.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай выставы “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”.

   Арганізатарамi праекта з’яўляюцца  Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”.

   Тэмай-дэвізам Рэспубліканскай акцыі сталі радкі верша Аркадзя Куляшова “Перад сабой і светам будзь праўдзівы”.

   Для ўдзелу ў Рэспубліканскай выставе-конкурсе “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ” асобнымі аўтарамі і творчымі аб’яднаннямі студэнтаў з 17 устаноў вышэйшай адукацыі прадстаўлена больш за 190 творчых работ.

   Тэматычныя экспазіцыі рэспубліканскай выставы-конкурсу складаюць творчыя работы ў адпаведнасці з намінацыямі.

   Асновай творчых работ у намінацыі “Летэрынг. Лісты пачуццяў” сталі выкананыя ў тэхніцы “Летэрынг” (літаральна – “маляванне літарамі, словамі”) творчыя асэнсаванні цытаты верша Аркадзя Куляшова “Ты і я”, “Бывай...”, “Праз дзесяць год...”, “Галубкі” і інш.

   У намінацыі “Графіка. Размова з патомкам” у тэхніцы манахромнай графікі прадстаўляюцца творчыя работы, якія з’яўляюцца візуалізацыямі метафарычных увасабленняў твораў Аркадзя Куляшова на тэму вайны: “Я хаце абавязаны прапіскаю”, “Размова з патомкам”, “Вянок”, “Алёнка”, “Балада аб знойдзенай падкове”, “Балада аб чатырох заложніках”, “Маё сэрца ў бары”, “Дом”, “Ранак”, “Сябры, каго вайна скасіла кулямі...”, “Ліст з палону”, “Над брацкай магілай”, “Маё пасведчанне” і інш.

   У намінацыі “Фотаканцэпт. Час шчаслівай любві” аснову творчых работ складае фотавізуалізацыя верша Аркадзя Куляшова “Аб любві” – створаны аўтарамі канцэптуальныя або рэпартажныя фотаздымкі.

   Для ўдзелу ў намінацыі “Візуальны сэт. Прадбачанне космасу” прадстаўляюцца творчыя работы ў стылях выяўленчага мастацтва: мэмфіс, футурызм, абстракцыянізм і інш.; напрамках і тэхніках выяўленчага мастацтва, у тым ліку – дудлінг, пуантылізм, гратаж, лайн-арт, лучызм, фотабаш і інш.

   Выстава “ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ”  працягнецца па 18 студзеня 2025 года.

   Адрас галерэi:  пл. Кастрычніцкая, 1 (Палац Рэспублiкi)

   Час працы: 11.00-19.00, аўторак-субота.

   Уваход вольны.