Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Юныя майстры


28 красавіка 2017 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў IV Рэспубліканскі конкурс юных майстроў па мастацкаму тэкстылю.

Мэта конкурсу – развіццё і папулярызацыя мастацкага тэкстылю, як віду дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.У конкурсе прынялі ўдзел 37 навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў з розных гарадоў:

  • г. Ляхавічы, 
  • г. Белаазёрск,
  • г. Докшыцы, 
  • г. Лёзна, 
  • г. Ушачы, 
  • г. Гомель, 
  • г. Уваравічы, 
  • г. Жлобін,
  • д. Асавец, 
  • д. Матнявічы, 
  • г. Гродна,
  • г. Масты, 
  • г. Астравец, 
  • г. Салігорск, 
  • г. Слуцк, 
  • г. Пухавічы, 
  • г. Стоўбцы,
  • г. Нясвіж, 
  • г. Магілёў, 
  • г. Шклоў, 
  • г. Мінск.

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: “Ткацтва”, “Вышыўка”, “Лялька” і “Валянне”.

Тэматыка работ – народнае свята “Купалле”.

Конкурс праходзіў ў фармаце адкрытага творчага спаборніцтва. Кожны ўдзельнік загадзя распрацоўваў канцэпцыю кампазіцыі сваёй работы і падрыхтаваў эскіз.

Творчыя работы прадстаўлялі сабой вырабы як традыцыйнага народнага тэкстылю, так і сучаснага.

Так, у намінацыі “Ткацтва” творчымі работамі былі закладкі ў малодшай узроставай катэгорыі, а старэйшыя дзеці ткалі поясы і габелены. 

Намінацыя “Вышыўка” была прадстаўлена творчымі работамі, на якіх адлюстраваны сімвалы беларускага арнаменту. 

У намінацыі “Валянне” конкурсныя работы выконвалісь ў тэхніцы сухога валяння і гэта былі аб’ёмныя птушкі ці папараць-кветка. 

Удзельнікі конкурсу ў намінацыі “Лялька” выконвалі і стылізованыя народныя лялькі, і абрадавыя лялькі, і сучасныя тэкстыльныя лялькі. 


Для прафесійнай ацэнкі было сфарміравана журы конкурсу, у склад якога ўваходзілі

 

  • Высоцкая Хрысціна Ігараўна, выкладчык кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, старшыня журы;
  • Кузьменка Кацярына Анатольеўна, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі;
  • Машкетава Ала Аляксандраўна, педагог дадатковай адукацыі студыі дэкаратыўна-прыкладнай творчасці “Мазаіка” ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Барысава”;
  • Гарбацэвіч Вольга Уладзіміраўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Кветкавы калейдаскоп” народнай студыі “Жытнёвы каласок” ГУДО “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна”;
  • Белая Марына Юр’еўна, культарганізатар сектара выставачнай работы Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі.

 

Пераможцы вызначалісь у двух узроставых катэгорыях: 8-11 гадоў, 12-16 гадоў і чатырох намінацыях і былі ўзнагароджаны дыпломамі 1, 2, 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ва ўрачыстай абстаноўцы ў рамках XVII Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі “Правільны прафесійны выбар – упэўненае будучыня маладога пакалення” (Нацыянальны выставачны цэнтр БелЭКСПА).

Пераможцы і прызёры IV Рэспубліканскага конкурсу юных майстроў па мастацкаму тэкстылю

Фота мерапрыемства