Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

ВЫНІКІ рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар» у рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» з красавіка па снежань 2016 года быў праведзены конкурс творчых работ « Радзімы спадчына – мой гонар».

На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 53 работы ў намінацыі «Скарбніца традыцый маіх дзядоў» і 47 работ ў намінацыі «Жывая крыніца талентаў роднага краю».

З 11 па 13 снежня 2016 года адбылася абарона конкурсных работ пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу ў рамках збору Акцыі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубронак». 


Па выніках работы журы былі вызначаны пераможцы і прызеры, якія ўзнагароджаны 14 дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеней, 33 дыпломамі лаўрэата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і 53 дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Удзельнікі конкурсу прадэманстравалі творчы падыход, інтарэс да народных традыцый, гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю і дасягненняў сваіх землякоў.

Адзначана арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне ў работах, разнастайнасць матэрыялу, магчымасць іх дальнейшага выкарыстання.

Прапануем пазнаёміцца з двума конкурснымі работамі – відэаролікамі

Кахавец Дар’і, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа № 18 г. Пінска», і

Гарачага Іллі, навучэнца ДУА «Гімназія № 18 г. Мінска».

Пераможцы і прызеры рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар» у рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

Шарамет Тамара Паўлаўна, загадчык сектара сацыяльна-педагагічнай работы