Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

ВЫНІКІ рэспубліканскага конкурсу творчых работ ”Мае землякі – мой гонар“ у рамках акцыі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“

У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ з красавіка па снежань 2015 года быў праведзены конкурс творчых работ ”Мае землякі – мой гонар“. На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 47 работ ў намінацыі ”Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны“ і 36 работ ў намінацыі ”Творцы сучаснай гісторыі“.
З 6 па 7 снежня 2015 года адбылася абарона конкурсных работ пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу ў рамках збору Акцыі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ”Зубронак“.
Па выніках работы журы былі вызначаны пераможцы і прызеры, якія ўзнагароджаны 14 дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеней, 34 дыпломамі лаўрэата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і 35 дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Рэспубліканскі конкурс творчых работ ”Мае землякі – мой гонар“ выявіў вялікую зацікаўленасць навучэнцаў, педагагічных работнікаў у даследаванні жыццевага шляху знакамітага земляка, яго творчай дзейнасці, гісторыі і культурных асаблівасцей Радзімы.
Журы конкурсу адзначыла высокі ўзровень, арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне ў работах, цікавасць і разнастайнасць дадатковага матэрыялу, магчымасць дальнейшага выкарыстання конкурсных работ.

Шарамет Тамара Паўлаўна, загадчык сектара сацыяльна-педагагічнай работы

Спіс пераможцаў і прызераў конкурсу творчых работ “Мае землякі – мой гонар”