У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2026 год Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі быў праведзены заключны этап V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – конкурс).
Конкурс быў накіраваны на патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне дзяцей і моладзі да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне рэгіянальных народных традыцый і развіццё дзіцячай даследчай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
У рэгіянальных этапах конкурсу прынялі ўдзел больш за 1600 навучэнцаў з 470 устаноў адукацыі. Распрацавана больш за 490 даследчых праектаў. Метадычную падтрымку ажыццяўлялі больш за 500 педагагічных работнікаў.
На заключны рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 39 праектаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Па выніках папярэдняга (экспертнага) тура рэспубліканскага этапу конкурсу былі вызначаны лепшыя праектна-даследчыя работы (18 праектаў).
16-17 красавіка 2026 года адбыліся заключныя мерапрыемствы V Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”. Удзельнікі з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентавалі вынікі даследчай творчасці, прадставілі выдатныя праекты ў розных кірунках беларускага народнага мастацтва.
На працягу двух дзён адбыліся творчыя прэзентацыі фіналістаў конкурсу па намінацыях:
• «Культурныя традыцыі і абрады роднага краю»;
• «Музычная спадчына маёй Радзімы»;
• «Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны».
Па выніках правядзення заключнага этапу конкурсу вызначаны пераможцы і прызёры ў кожнай з трох намінацый і ўзроставых катэгорыях. Фіналісты конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: I ступені – 6, II ступені – 7, III ступені – 5.
ВЫНІКІ V РЭСПУБЛІКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ-КОНКУРСУ ДАСЛЕДЧЫХ ПРАЕКТАЎ НАВУЧЭНЦАЎ “НАШЧАДКІ ТРАДЫЦЫЙ”











