Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“з красавіка па снежань 2014 года быў праведзены конкурс сацыяльных праектаў ”Мая сям’я – мой гонар“.

На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 44 работы ў намінацыі ”Ад прадзедаў спакон вякоў…” і 39 работ ў намінацыі ”Сям’я – адзінства думак і спраў“.
 

З 13 па 14 снежня 2014 года адбылася абарона конкурсных праектаў пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу ў рамках збору Акцыі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ”Зубронак“.
  

Па выніках работы журы былі вызначаны пераможцы і ўзнагароджаны 16 дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і 60 дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Рэспубліканскі конкурс сацыяльных праектаў ”Мая сям’я – мой гонар“ выявіў вялікую зацікаўленасць навучэнцаў, іх бацькоў, педагагічных работнікаў у вывучэнні і адраджэнні сямейных традыцый, аднаўленні гісторыі свайго роду, папулярызацыі сямейнага выхавання.
Журы конкурсу адзначыла высокі ўзровень, арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне ў работах, цікавасць і разнастайнасць дадатковага матэрыялу, магчымасць дальнейшага выкарыстання творчых работ.

Навучэнцамі, бацькамі і педагагічнымі работнікамі праведзена вялікая работа па выяўленні станоўчых сямейных традыцый і ўмацаванні сувязей паміж пакаленнямі, аўтарытэту сям’і ў грамадстве, павышэнні прэстыжу сям’і, ролі бацькоўства і мацярынства.

Удзельнікі конкурса прадэманстравалі творчы падыход, цікавасць да вызначанай тэмы, даказалі, што сучасная моладзь неабыякава адносіцца да сямейных праблем, сваей будучыні.

Шарамет Тамара Паўлаўна, загадчык сектара сацыяльна-педагагічнай работы