Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

ВЫНІКІ рэспубліканскага конкурсу «Культурная спадчына майго краю» у рамках рэспубліканскага грамадска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрдцы»

У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемств у рамках рэспубліканскага грамадска-патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрдцы» на 2016-2018 гады (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.04.2016 № 10-01-28/579) з красавіка 2016 года па красавік 2017 года Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі быў арганізаваны і праведзены рэспубліканскі конкурс творчых праектаў «Культурная спадчына майго краю» з мэтай фарміравання ў навучэнцаў нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны. 

На рэспубліканскі этап конкурсу творчых праектаў «Культурная спадчына майго краю» прадстаўлены 62 праекты навучэнскай моладзі.

Конкурсныя работы ўключаюць творчы праект (даследаванне і апісанне), відэа-ролік па выніках творчай работы, культурна-пазнавальны маршрут (карт-схема, апісанне ўключаных у маршрут аб’ектаў духоўнай і матэрыяльнай культуры рэгіена), а таксама дадатковы матэрыял. 

Творчыя праекты прысвечаны гістарычным і культурным асаблівасцям краю:

  • народным традыцыям і звычаям; вуснай народнай творчасці (казкі, фальклорная проза, быліны, легенды і г.д.); 
  • выканальніцкаму мастацтву (песеннае, танцавальнае, музычна-інструментальнае, тэатральнае мастацтва); 
  • святочна-абрадавай культуре (святы, абрады, рытуалы, культы); тэхніке і тэхналогіі вырабу (рамествы, музычныя інструменты, народны касцюм, традыцыйная кухня); 
  • змяшчаюць выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі і прапановы аўтараў работ па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання.

Па выніках работы журы былі вызначаны пераможцы і прызеры, якія ўзнагароджаны 9 дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеней, 24 дыпломамі лаўрэата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і 29 дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Прапануем пазнаёміцца з конкурснымі відэаролікамі

Хмеля Міхаіла, навучэнца ДУА «Гімназія № 10 г. Мінска»,

калектываў навучэнцаў ДУА «Жгунская сярэдняя школа» Добрушскага раёна

ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава». 

 

Шарамет Тамара Паўлаўна, загадчык сектарам сацыяльна-педагагічнай работы 

 

Спіс пераможцаў і прызераў конкурсу экскурсійных маршрутаў «Пазнаем Беларусь разам»Намінацыя «Культурная спадчына майго краю»