Ошибка :

Показать отладочную информацию

Восеньскі кірмаш
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Восеньскі кірмаш

   Цікавае мерапрыемства адбылося ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў нядзелю 22 кастрычніка. Сапраўдны восеньскі кірмаш зрабілі вучні, настаўнікі і кіраўнік узорнага ансамбля песні і танца “Зорачка” Алла Міхайлаўна Навіцкая. І спявалі, і танчылі, і гандлявалі, і жартавалі, і прысмакі розныя каштавалі. Нават, бацькоў вучылі кадрылю танцаваць! А як гучна iгралі  музыкі, ствараючы настрой усім удзельнікам мерапрыемства!

   З вялікім задавальненнем госці знаёміліся с восеньскімі народнымі традыцыямі, слухалі родную мову і не шкадавалі далоняў, каб падзякаваць дзецям за майстэрства выканання, захаванне і вывучэнне культурнай спадчыны беларускага народа.

   Любоў да сваёй Радзімы пачынаецца з маленства. Ансамбль “Зорачка” зноў падцвердзіў гэтыя словы справай!