Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Свята роднай мовы ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі разам з беларускім пісьменнікам Хвёдарам Гурыновічам.

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Не абмінула гэтае свята і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Дзень быў насычаны святочнымі мерапрыемствамі, а дапамог стварыць сапраўднае свята мовы Хвёдар Хвёдаравіч Гурыновіч – беларускі пісьменнік і паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат прэміі імя Янкі Маўра.    

Спачатку сустрэча прайшла з калектывам Цэнтра  ва ўтульнай тэатральнай зале.

Усе  пазнаёміліся з гісторыяй гэтага свята, паразважалі  разам с Хвёдарам Хведаравічам аб нашай роднай беларускай мове, аб тым, якое месца яна займае і павінна займаць для кожнага. Цікавай для дарослых слухачоў была гульня “Назаві па-беларуску”, дзе некаторыя ведалі, а некаторыя павінны былі пазнаёміцца з такімі рэдка ўжывальнымі словамі, як “фіранкі”, “фатэля”, “шпалеры” і інш.

Хвёдар Хвёдаравіч таксама пачытаў свае вершы, пазнаёміў са сваімі надрукаванымі кнігамі.

А сюрпрызам свята была невялікая дыктоўка.

Дарослыя людзі ізноў адчулі сябе вучнямі, а пісьменнік і паэт – сапраўдным настаўнікам. Хвёдар Хвёдаравіч прадыктаваў  урывак аднаго з сваіх твораў.  Усе ахвотна і з добрым настроем прынялі ўдзел у дыктоўцы і праверылі свае веды. Напрыканцы сустрэчы пісьменнік падарыў Цэнтру кнігу са сваім подпісам, а кожнаму ўдзельніку сустрэчы спецыяльна былі падрыхтаваны маленькія пернічкі “Ў”.   
   
Другім этапам стала сустрэча пісьменніка з навучэнцамі Цэнтра.

Трэба адзначыць тое, што з 20-ці ягоных выдадзеных кніг, 5 адрасаваны менавіта юным чытачам. Шэраг вершаў увайшоў у падручнікі па беларускай мове і літаратуры для пачатковых класаў. І калі хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся с Хвёдарам Хвёдаравічам, а таксама даведаліся, што яго вершы яны бачылі ў сваіх падручніках, радасны настрой, які з’явіўся на іх тварах, нельга перадаць словамі. Яны з вялікай ахвотай паўтарылі беларускі алфавіт, адрозненні беларускага і рускага алфавіту.

А пасля Хвёдар Хвёдаравіч загадаў свае загадкі з кнігі “Птушыная азбука”, якая і была адзначана прэміяй імя Янкі Маўра. І, канешне, усе атрымалі памятныя падарункі – пернічкі “Ў” і цудоўныя паштоўкі  з азбукай беларускага арнаменту. 
           
Вось такім цёплым і цудоўным атрымалася  свята роднай мовы ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Фотоотчет с мероприятия


К.А. Івінская, метадыст адзелу культурна-забаўляльных праграм