26 жніўня ў горадзе Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага творчага конкурсу “Жывая класіка”, дзе было прадстаўлена 17 творчых нумароў ад навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі нашай краіны.

Конкурсныя выступленні праходзілі адначасова з запісам тэлевізійнай праграмы ў прафесійным здымачным павільёне тэлеканала СТВ (“Сталічнае тэлебачанне”), дзе звычайна ствараюцца тэлевізійныя шэдэўры.
Ацэньвала выступленні фіналістаў конкурсу рэспубліканскае журы ў склад якога ўвайшлі:
- Уладзімір Андрыевіч – начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч культуры Беларусі;
- Аляксандр Карлюкевіч – старшыня грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, дырэктар выдавецтва “Беларусь”;
- Надзея Коршунава – мастацкі кіраўнік установы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- Наталля Надольская – дырэктар дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала “Сталічнае тэлебачанне”;
- Алесь Бадак – пісьменнік, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”;
- Наталля Рачкоўская – актрыса, рэжысер, кіраўнік Узорнага тэатра юнацкай творчасці “ТЮТ”.
Атмасфера на пляцоўцы была напоўнена асаблівым, трапяткім хваляваннем. Юныя ўдзельнікі не проста чыталі тэкст – яны пражывалі кожнае слова, напаўняючы класічныя творы сваім разуменнем і эмоцыямі.
Членам журы прыйшлося вырашаць складаную задачу – ацэньваць выступленні, кожнае з якіх было напоўнена асабістай глыбінёй і эмацыйнасцю. Усе ўдзельнікі паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і сапраўдную любоў да беларускай літаратуры.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў i гала-канцэрт Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2025”, які пройдзе ўпершыню на галоўнай фестывальнай пляцоўцы Дня беларускага пісьменства, адбудуцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці.
7 верасня 2025 года Тэлеканал СТВ пакажа праграму, у якую ўвойдуць візітоўкі ўдзельнікаў конкурсу і іх конкурсныя выступленні.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
ВЫНІКІ Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2025”
“Жывая класіка” – гэта свята слова і таленту.


















