14 лiпеня 2025 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыўся паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка 2025”.
Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскае аб'яднанне “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне”, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У творчых чытаннях удзельнічалі амаль 15 000 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй краіны. Пераможцы абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу прадставілі літаратурныя, творчыя шэдэўры класікаў беларускай літаратуры ў сваім выкананні.
У паўфінальным мерапрыемстве журы змаглі ўбачыць сапраўднае майстэрства чытання, неверагодную любоў да беларускага слова і высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства.
Фінал пройдзе ў жніўні ў Мінску, гала-канцэрт пераможцаў і прызёраў адбудзецца ў рамках Дня беларускага пісьменства ў горадзе Лiда Гродзенскай вобласці.
У фінал выйшлі:
Узроставая катэгорыя I-IV класы
Багдановіч Міра
ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Гродна”
Педагог Пранько Людміла Уладзіміраўна
Моніч Платон
ДУА “Крупская раённая гімназія”
Педагог Рашэтнік Ірына Уладзіміраўна
Хамёнак Аліса
ДУА “Сярэдняя школа № 15 імя В.П.Маргелава г. Наваполацка”
Педагог Гаўрылава Людміла Аляксандраўна
Маркутава Сафія
ДУА “Губіцкая базавая школа Буда-Кашалёўскага раёна”
Педагогi: Белянок Ірына Валер'еўна, Маслёнчанка Марына Міхайлаўна
Узроставая катэгорыя V- VI класы:
Рафаловіч Яўген
ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Лунінца”
Педагог Некрашэвіч Іна Фёдараўна
Мальцаў Сцяпан
ДУА “Гімназія г. Светлагорска”
Педагог Хоміч Таццяна Уладзіміраўна
Раманюк Лізавета
ДУА “Гімназія № 1 г. Іўе”
Педагог Афоніна Наталія Алегаўна
Сарган Марыя
ДУА “Гімназія г. Дзяржынска”
Педагог Аляшэвіч Алена Алегаўна
Цімашэвіч Іван
ДУА “Сярэдняя школа № 224 г. Мінска”
Педагог Цімашэвіч Юлія Аляксандраўна
Узроставая катэгорыя VII-VIII класы:
Ананчанка Анастасія
УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”
Педагогi: Валеева Таісія Яўгеньеўна, Клунін Алег Аляксандравіч
Зубоўская Ульяна
ДУА “Коханаўская сярэдняя школа імя І.П.Кожара Талачынскага раёна”
Педагог Бераснякова Жанна Леанідаўна
Лукін Цімур
ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Барысава”
Педагог Яцэвіч Людміла Міхайлаўна
Канаразаў Вячаслаў
ДУА “Гімназія № 10 імя Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) г. Гродна”
Педагог Мялешка Ірына Міхайлаўна
Узроставая катэгорыя IX-X класы:
Андрайчук Ганна, Сурма Дзяніс
УА “Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці”
Педагогi: Валеева Таісія Яўгеньеўна, Клунін Алег Аляксандравіч
Чудак Максім
ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Гомеля”
Педагог Канановіч Марына Дзмітрыеўна
Мухіна Сафія
ДУА “Гімназія № 3 г. Бабруйска імя мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)”
Педагог Новік Уладзімір Іванавіч
Князева Палiна
ДУА “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Светач” г. Мiнска”
Педагог Гарошка Ганна Валер’еўна














