Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи

Паўфінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»

19 чэрвеня 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся паўфінал Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

Сёлета ў творчых чытанных, прынялі ўдзел амаль 15 тысяч таленавітых дзяцей, якія чыталі свае любімыя творы на беларускай мове.

У паўфінал выйшлі пераможцы ў чатырох узроставых катэгорыях з усёй Беларусі.

Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка, Пімена Панчанкі, да творчасці пісьменнікаў ХХ стагоддзя і сучасных аўтараў.

Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме малой радзімы, 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, таксама чыталі пра дзяцінства, жыццё і шчасце.

Многія канкурсанты ў сваіх выступах выкарыстоўвалі музычны матэрыял, дэкарацыі, бутафорыю і рэквізіт, некаторыя нават звярнуліся да сучасных сродкаў мультымедыя і выкарыстоўвалі відэакантэнт  для найбольш яркага паглыблення ў вобраз, эпоху і месца дзеяння.

У фінал конкурсу, які адбудзецца 31 жніўня 2019 года ў г.Слоніме Гродзенскай вобласці падчас святкавання Дня беларускага пісьменства, выйшлі:

1– 4 класы: 

  • Свібовіч Кіра, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 32 г. Брэста»;
  • Булгакава Марыя, навучэнка ДУДА «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі»;
  • Пінчук Паліна, навучэнка ДУА «Гімназія г. Петрікава» Гомельскай вобласці;
  • Ткачонак Станіслаў, навучэнец ДУА «Магілёўская гарадская гімназія №1».


5– 6 класы:

  • Чопко Маргарыта, навучэнка УА «Брэсцкі абласны цэнтр маладзёжнай творчасці»;
  • Наско Марыя, навучэнка ДУА  «Тумілавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Докшыцкага раёна»;
  • Тавоніус Аляксандра, навучэнка УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі» Міністэрста дукацыі Рэспубликі Беларусь.


7– 8 класы: 

  • Будзько Віялета, ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Докшыцы» Віцебскай вобласці
  • Дзеркачэў Вячаслаў, ГУА «Гімназія № 10 г. Гомеля»;
  • Маісеенка Глеб, ДУА «Азярцоўская сярэдняя школа» Мінскага раёна;
  • Саковіч Ілля,  ДУА «Сярэдняя школа №126 г.Мінска».


9– 10 класы: 

  •  Шпілеўскі Мікіта,  ГУА «Гімназія №71 г.Гомеля»;
  •  Полагава Аляксандра,  ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа» Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці;
  •  Гарэлікава Яна, ДУА «Свенская сярэдняя школа Слаўгарадскага раёна» Магілёўскай вобласці;
  •  Аль-Каттан Луіза, ДУА «Сярэдняя школа №94 г. Мінска».