Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Па прасторы BY.netu

11 лютага прайшло наступнае мерапрыемства ў межах культурна-адукацыйнага праекту «Па прасторы BY.netu», прысвечанае беларускаму асветніку, першадрукару  – Францішаку Скарыне.

Асноўнай мэтай мерапрыемства было  пазнаёміць дзяцей  з цікавымі фактамі жыцця Ф.Скарыны, яго дзейнасцю, жыццёвым шляхам, гісторыяй беларускага кнігадрукавання. 

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі вітаў у сябе ў гасцях вучняў 4-7 класаў сярэдніх школ №№ 16, 167,77, 97, 53, 25, 101, 9 г. Мінска.

Гэты суботні дзень для іх стаў не толькі адукацыйным, але і  забаўляльным.Вучні з вялікай ахвотай прымалі ўдзел ў тэматычных  віктарынах і танцавальна-забаўляльных конкурсах.

Цудоўны творчы падарунак зрабілі для ўсіх навучэнцы аб’яднання па інтэрэсах   “Гуселькі” Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Зорачка” пад кіраўніцтвам Вольгі Васільеўны Новік, а таксама навучэнцы аб’яднання па інтэрэсах “Тэатр”  пад кіраўніцтвам Вольгі Ўладзіміраўны  Астроўскай - Канстанцін Рабейкін і Насця Ястрэмская;  вакальны дуэт Анастасіі Лямешчанка і Ягора Вашкевіча – навучэнцаў творчай майстэрні “Трыумф” пад кіраўніцтвам Марыны Якаўлеўны Куцко.

Нацыянальны цэнтр мастацкай творчаці дзяцей і моладзі дзякуе ўсім вучням, настаўнікам і бацькам за цудоўны настрой і актыўны ўдзел ў мерапрыемстве.

Да новых сустрэч!

 
   
   



Адзел культурна-забаўляльных праграм.