Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

«Па прасторы BY.netu: 10 фактаў з жыцця Міхала Клеафаса Агінскага»

Культурна-адукацыйны праект «Па прасторы BY.netu» працягвае знаёміць маленькіх сяброў са знакамітымі дзеячамі Беларусі. У гэты раз – 19 сакавіка -   мерапрыемства было прысвечана кампазітару, дзяржаўнаму дзеячу, аўтару знакамітага паланэзу “Развітанне з Радзімай” – Міхалу Клеафасу Агінскаму.


Вучні сярэдніх школ г.Мінска, якія завіталі ў гэты суботні дзень ў Цэнтр, даведаліся пра 10 самых цікавых фактаў з жыцця і дзейнасці выбітнай асобы Міхала Агінскага, талент якой не мае межаў. Разам з вядучымі мерапрыемства гледачы здзейснілі вандроўку ў мінулае: даведаліся аб гістарычных падзеях таго часу, навучыліся танчыць паланэз і былі запрошаны на сапраўдны  свецкі баль. А забаўляльная гульнёвая праграма стварыла  цудоўны вясёлы настрой.

Фота


Творчымі падарункамі сталі музычныя нумары навучэнцаў  харэаграфічнага ансамблю “Смайлікі” пад кіраўніцтвам Яраславы Міхайлаўны Марозавай і навучэнцаў творчай майстэрні “Трыумф” пад кіраўніцтвам Марыны Якаўлеўны Куцко.


 

 


Аддзел культурна-забаўляльных праграм.