Ансамбль народнага танца “Скавыш” (кіраўнік Талоцкая К.М.) Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі стаў яркім удзельнікам юбілейнага свята “Ганненскі кірмаш-2026” у гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці.
Мерапрыемства, прысвечанае 305-годдзю знакамітага кірмашу, адбылося ў суботу, 22 жніўня 2026 года.
Кульмінацыяй свята стаў вялікі вячэрні канцэрт пад назвай “Кірмашовы падарунак”, які праходзіў на галоўнай сцэне. Менавіта ансамблю “Скавыш” выпаў гонар адкрываць гэтае маштабнае свята. Калектыў стаў першым, хто выйшаў на сцэну, задаўшы тон усёй дзеі. Танцавальныя нумары ў выкананні “Скавыша” знайшлі жывы водгук у публікі, стварыўшы атмасферу яднання і сапраўднага свята.
![]() |
![]() |
![]() |
|
![]() |
|















