Ошибка :

Показать отладочную информацию

“Імёны, здабытыя талентам”: вынiкi
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

“Імёны, здабытыя талентам”: вынiкi

  Рэспубліканскі літаратурны інтэрнэт-конкурс “Імёны, здабытыя талентам”, прысвечаны 120-годдзю славутых паэтаў Беларусi Петруся Броўкi i Пятра Глебкi, быў праведзены Нацыянальным центрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сярод навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, вывучэння гiстарычнай i культурнай спадчыны нашай краіны, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі ў галiне лiтаратурнай творчасцi.

  Iнтэрнэт-конкурс прайшоў ў 2025 годзе, якi з’яўляецца не толькi юбiлейным для вядомых беларускiх паэтаў, песняроў, акадэмікаў Пятра Усцінавіча Броўкi i Пятра Фёдаравіча Глебкi, але i годам, у якiм наша краiна адзначае 80-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтая тэма таксама была закранута ў творчых работах навучэнцаў.

  У раённых этапах прынялi ўдзел больш за 2500 чалавек, у абласных (Мiнскiм гарадскiм) – 867 навучэнцаў (з iх – 53 навучэнца ўстаноў дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi).

  На рэспубліканскі этап інтэрнэт-конкурсу было прадстаўлена 62 распрацоўкі ў намінацыі “Лепшы празаічны твор” і 62 распрацоўкі ў намінацыі “Лепшы вершаваны твор” ў 3-х узроставых катэгорыях: 8-10 гадоў, 11-13 гадоў и 14-18 гадоў.

  Удзельнікі інтэрнэт-конкурсу прадэманстравалі творчы падыход, цікавасць да дадзенай тэмы, паказалі, што сучаснае пакаленне неабыякава ставіцца да гісторыі Радзімы i нацыянальнай літаратуры.

  Рэспубліканскае журы, якое ўзначаліла намеснік галоўнага рэдактара газеты “Культура” Шчурок Жанна Генадзьеўна, вызначыла пераможцаў і прызёраў інтэрнэт-конкурсу.

  Дыпломамі Нацыянальнага центра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адзначаны 28 лепшых распрацовак інтэрнэт-конкурсу “Імёны, здабытыя талентам”.

  Віншуем пераможцаў і прызёраў інтэрнэт-конкурсу, жадаем новых ідэй, натхнення і творчых поспехаў!

  Пераможцы і прызёры Рэспубліканскага літаратурнага інтэрнэт-конкурсу “Імены, здабытыя талентам” да 120-годдзя П. Броўкі, П. Глебкі