У рамках XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў выставачным цэнтры «БелЭкспа» адбыўся яркі літаратурны перфоманс «Жывая класіка» – «Каляндар часу і лёсу: падарожжа ў мастацтва».
Арганізатарамі мерапрыемства выступіла каманда Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і молодзі.
На сцэне выступілі:
- інструментальны ансамбль «Сеніцкія дудары» (кіраўнік Юрый Галоўка) – музычнае суправаджэнне чытання Дар’і Ляўкавец;
- узорны ансамбль танца «Натхненне» (Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і молодзі) – пранізлівы нумар «Яма». Калектыў – стыпендыят фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі;
- народны літаратурны тэатр «Жывое слова» (БДПУ iм. М.Танка) –кампазіцыя «Буду вечна», пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу «АРТ-вакацыі»;
- узорны ансамбль народнай песні «Святкі» (Палац дзяцей і моладзі «Золак», кіраўнік Н. Буліцкая) – заўзятая «Ай, у балоце на калодзе». Калектыў – стыпендыят фонду Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Юныя чытачы – Лізавета Раманюк, Платон Моніч, Іван Цімашэвіч, Паліна Князева, Сафія Мухіна, Цімур Лукін, Марыя Сарган і іншыя даказалі, што беларускае слова жыве і натхняе.
У фінале дзясяткі ўдзельнікаў – чытачы, танцоры, музыкі, акцёры аб’ядналіся ў адзіным «Календары часу». Дзякуем усім, хто быў з намі! Чытайце з намі, чытайце самі, чытайце па-беларуску.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|




















