Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Літ.Арт. “Беларускія пісьменнікі дзецям”

23 верасня 2017 года адбылася першая з шэрагу сустрэч у межах літаратурна-мастацкага праекту “Літ.Арт.” с навучэнцамі ўзорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” – “Беларускія пісьменнікі – дзецям”.


Сустрэча была прысвечана знаёмству з беларускімі пісьменнікамі (Эдзі Агняцвет, Якуб Колас, Янка Купала, Рыгор Барадулін) і іх творчасцю. Кожны ўдзельнік пад час сустрэчы змог папоўніць  сваю дамашнюю бібліятэку і стварыў сваю персанальную кніжку з імёнамі і творамі беларускіх пісьменнікаў.

Не абышлося і без вясёлых гульняў, танцаў і песень.

 


К.А. Івінская, адзел культурна-забаўляльных праграм, метадыст.