Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Конкурс юных майстроў па мастацкаму роспісу

У мэтах удасканалення прафесійнага майстэрства педагогаў і развіцця дзіцячай творчасці, у адпаведнасці з планам работы ўстановы адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2014-2015 навучальны год у рамках рэспубліканскага мастацкага праекта “Беларускае мастацтва і дзеці” праведзены:
з 5 лютага па 12 сакавіка 2015 года рэспубліканская выстаўка дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Вясёлкавыя рытмы”;
– 5-6 лютага 2015 года рэспубліканскі майстар-клас «Мастацтва беларускага дэкаратыўнага роспісу: традыцыі, вопыт і іх творчае выкарыстанне ў педагагічнай практыцы”;
28 лютага 2015 года рэспубліканскі конкурс юных майстроў па мастацкаму роспісу.

Рэспубліканскі конкурс праводзіўся з мэтай развіцця і папулярызацыі мастацкага роспісу, як віду дэкаратыўна-прыкладной творчасці, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 46 навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ўстаноў адукацыі ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў з розных гарадоў: г. Ляхавічы, г. Белаазёрск, г. Дуброўна, г. Верхнядзвінск, г. Докшыцы, г. Мазыр, г. Гомель, г. Парычы, г. Ашмяны, г. Смаргонь, г. Гродна, г. Барысаў, г. Салігорск, г. Клецк, г. Крупкі, г. Жодзіна, г. Магілёў, г.п.Глуск, г. Мінск.

 

Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях:
“Роспіс па дрэве”,
“Роспіс па шкле”,
“Роспіс па тканіне”.

Кожны ўдзельнік загадзя распрацаваў канцэпцыю кампазіцыі сваёй работы і падрыхтаваў эскіз. Творчыя работы прадстаўлялі сабой вырабы як традыцыйнага народнага роспісу, так і сучаснага. Пераможцы вызначалісь ў трох узроставых катэгорыях: 8-10 гадоў, 11-13 гадоў, 14-16 гадоў і трох намінацыях.

Конкурс праходзіў ў фармаце адкрытага творчага спаборніцтва.

Для прафесійнай ацэнкі было сфарміравана журы конкурсу, у склад якога ўваходзілі Папкоўская Алена Леанідоўна, старэйшы выкладчык кафедры методык дашкольнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, член праўлення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, старшыня журы; Кузьменка Кацярына Анатольеўна, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі; Гняўчынская Ларыса Мікалаеўна, педагог дадатковай адукацыі аб'яднання па інтарэсах “Дэкаратыўны роспіс” народнай студыі “Мар’інка” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” Пухавіцкага раёна, народны майстар; Савойка Людміла Анатольеўна, педагог дадатковай адукацыі народнай студыі «Выяўленчае мастацтва» Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі; Урбановіч Алеся Міхайлаўна, педагог дадатковай адукацыі аб’яднання па інтарэсах “Акварэлька” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “АРТ” г. Минска.

 

Па рашэнні рэспубліканскага журы

пераможцамі і прызёрамі конкурсу сталі:

 

На цырымоніі ўзнагароджвання ўсе ўдзельнікі атрымалі дыпломы рэспубліканскага конкурсу юных майстроў Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Педагогі, якія падрыхтавалі навучэнцаў, былі адзначаны падзякамі. Пераможцы і прызёры конкурсу атрымалі дыпломы 1,2,3 ступені, альбомы “Беларускія маляваныя дываны”, спецыяльныя прызы ад часопіса “Рюкзачек” і салодкія падарункі ад нашага спонсара кампаніі “Чупа-Чупс”.

Фотоальбом