16 снежня 2025 года ў выставачнай зале Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася XXIХ Рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”. Гэты мастацкі праект рэалізуецца Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі з 1996 года і займае дастойнае месца ў шэрагу знакавых рэспубліканскіх конкурсаў.
Рэспубліканскі праект “Калядная зорка” штогод аб’ядноўвае ініцыятыўных таленавітых навучэнцаў і прафесійных педагогаў з усіх рэгіёнаў краіны для рэалізацыі творчых задумак і прэзентацыі лепшых дасягненняў дзіцячай творчасці ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У XXIХ Рэспубліканскай выставе-конкурсе сёлета прынялі ўдзел больш за 9 000 навучэнцаў з 413 устаноў адукацыі, і гэта яшчэ раз падцвярджае вялікую цікавасць да праекта.
На адкрыцці выставы гасцей сустрэлі песняй “Надыходзіць новы год” у выкананні ўзорнага хора “Радасць” пад кіраўніцтвам Церашчук Т.В.
Шмат цёплых слоў было выказана ў адрас удзельнікаў мерапрыемства начальнікам Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Доўнарам Віктарам Паўлавічам і дырэктарам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Васільчанка Надзеяй Васільеўнай. Яны пазначылі значнасць дадзенага мастацкага праекта, выказалі падзяку ўсім удзельнікам выставы-конкурсу і надзею на тое, што ўдзел у выставе стане адным з яркіх дзіцячых уражанняў. Таксама адзначыли асаблівасць гэтага мерапрыемства ў тым, што яно праходзіць у рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, цэнтральным мерапрыемствам якога стане навагодняе дабрачыннае свята для дзяцей Рэспублікі Беларусь і самыя цікавыя і яркія дзіцячыя работы гэтай выставы будуць прадстаўлены на свяце ў Палацы Рэспублікі.
Самым цёплым момантам на адкрыці было віншаванне з надыходзячымі навагоднімі святамі выхаванцай Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната і прыёмнай сям’і Ленінскага раёна (маці Зеляніцкая Вольга Аляксандраўна). Супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра ўручылі дзецям навагоднія падарункі, бо лічаць, што абавязак кожнага дапамагчы дзецям, якія маюць патрэбу ва ўвазе, зрабіць любімае навагодняе свята больш казачным.
Атмасферу свята на выставе стварылі сваімі выступамі ансамбль народнага танца “Скавыш” (кіраўнік Талоцкая К.М.) і ўзорны ансамбль песні і танца “Зорачка” (кіраўнік Навіцкая А.М.), заразіў усіх добрым навагоднім настроем.
На выставе панаваў дух творчасці, казкі і рукатворнага цуду, а дзіцячыя работы навявалі добры настрой.
Шчыра дзякуем ўсім, хто столькі гадоў актыўна падтрымліваў рэспубліканскі мастацкі праект “Калядная зорка”, спрыяў яго развіццю і творчаму росту.
Жадаем поспехаў творчым калектывам устаноў адукацыі, натхнення юным талентам, а педагогам – плённай працы!
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
























