Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

“Францыск Скарына — наш лёс, наша мінулае, наша будучыня”

Навучэнцы і педагогі узорнай студыі дэкаратыўна-пркладной творчасці “Крынічка” Нацыянальнага цэнтра мастацкая творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у выставе дзіцячай і маладзёвай творчасці, прысвечанай 500-гадоваму юбілею беларускага кнігадруку «Францыск Скарына — наш лёс, наша мінулае, наша будучыня», якая праходзіла ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3).

Год 500-годдзя беларускага друку стаў для многіх беларускіх дзяцей і моладзі шчаслівым і значным у творчых пошуках. Яны актыўна далучыліся да ідэй, літаратурнай і мастацкай спадчыны Скарыны.

Юныя мастакі Мікола Храмцоў, Марыя Варакса, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан, Лізавета Шах, Арыяна Борына, Вера Гандылева, Варавара Карцэва, Ксенія Хазеева, Дар’я Белан, Настасся Сініцкая, Ганна Сімута, Сафія Хазеева, Вальжына Манько, Віялета Трубіцына сваімі творамі рыхтавалі гэтую выставу. 

Фота

Загадчык адзялення выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці   Н.У. Грышкевіч