Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Нашы дзеці прынялі удзел у дабрачынным аукцыёне ў падтрымку дзейнасці міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Дзеці. Аутызм. Бацькі”.

2 ЛЮТАГА ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося закрыццё выстаўкі “З новай казкай!”, аўтары малюнкаў – дзеці з аутызмам.

Кульмінацыяй урачыстасці стаў дабрачынны аукцыён у падтрымку дзейнасці міжнароднай дабрачыннай грамадскай арганізацыі “Дзеці. Аутызм. Бацькі”.

Падтрымаць праект прыйшлі знакамітыя беларускія мастакі, музыканты, Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак Паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў, культурныя і грамадскія дзеячы.

Спявак і кампазітар Дзядзя Ваня праспяваў пра шчасце, прызёр алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя стала актыўным удзельнікам аукцыена. 

Асабліва кранула прысутных выступленне дзіцячага калектыва Нацыянальнага цэнтра дзіцячай творчасці дзяцей і моладзі “Эстрадны вакал”, кіраўнік Вікторыя Мацкевіч.

Дзеці выканалі цудоўную кампазіцыю “Калядачкі”, якая падарыла запал энергіі і стала кульмінацыяй мерапрыемства.

Дабрачынны праект стаў яшчэ адной добрай справай у якой удзельнічалі нашы дзеці!

Н.Коршунава - мастацкі кіраўнік