Ошибка :

Показать отладочную информацию

Адбыліся мерапрыемствы ў рамках Дня беларускага пісьменства
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Адбыліся мерапрыемствы ў рамках Дня беларускага пісьменства

Мерапрыемствы ў рамках ΧΧΧ Дня беларускага пісьменства

    2 верасня 2023 года ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці, у рамках мерапрыемстваў ΧΧΧ Дня беларускага пісьменства, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі забяспечыў арганізацыю і правядзенне цырымоніі ўзнагароджання і канцэрта переможцаў і прызёраў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».

    Конкурс прысвечаны Году мipa i стварэння і праводзіўся з мэтай павышэння цікавасці дзяцей i падлеткаў да чытання; развіцця i захавання высокіх маральных каштоўнасцяў i ідээалаў беларускага грамадства; выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры;  пошуку i падтрымкі таленавітай моладзі.

    Таленавітыя хлопчыкі і дзяўчынкі з розных куткоў нашай краіны атрымалі  свае заслужаныя ўзнагароды.



    Працавала тэматычная пляцоўка «Пісьменная Беларусь: ад старажытнасці да сучаснасці», у рамках якой жыхары і госці г.Гарадка змаглі наведаць выставу прызёраў Рэспубліканскага конкурсу «PROБеларусь»; інтэрактыўную зону з настольным гульнямі «З гульнёй праз Беларусь»; інтэлектуальны квіз «Пiсьменная Беларусь: ад старажытнасцi да сучаснасцi».