
У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2025 год Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі з мэтай стымулявання пазнавальнай актыўнасці, духоўнага ўзбагачэння асобы навучэнца праз садзейнічанне свядомаму выбару сферы будучай прафесійнай дзейнасці ў 2025 годзе праведзены рэспубліканскі конкурс творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця” (далей – Конкурс).
Конкурс садзейнічаў фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і станоўчых адносін да працы; стымуляванню творчага патэнцыялу навучэнцаў, уключэнню іх у пошукавую дзейнасць, накіраваную на даследаванне характарыстык прафесій; актывізацыі прафесійнага самавызначэння навучэнцаў; равіццю сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў, здольнасці да планавання сваёй прафесійнай будучыні.
На рэгіянальныя этапы Конкурсу было прадстаўлена 911 творчых работ, аўтарамі якіх сталі 1020 навучэнцаў з 823 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
На рэспубліканскі этап Конкурсу прадстаўлена 73 творчыя работы, з іх 36 работ ў намінацыі “Ад захаплення да прафесіі жыцця” (пісьмовыя работы) і 37 работ у намінацыі “Падарожжа ў свет прафесіі” (прэзентацыі). Аўтары творчых работ – 78 навучэнцаў з 72 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 13 творчых работ падрыхтаваны навучэнцамі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Значную ролю адыгрываюць педагогі, якія ажыццяўлялі падтрымку і метадычнае суправаджэнне творчай дзейнасці (78 педагагічных работнікаў).
Журы Конкурсу адзначыла высокі ўзровень, арыгінальнасць творчай задумы і яе ўвасабленне ў творчых работах, цікавасць і разнастайнасць матэрыялу.
Пісьмовыя работы ў намінацыі “Ад захаплення да прафесіі жыцця” прысвечаны выбару прафесіі і шляхоў вызначэння паспяховасці ў абранай прафесіі (у тым ліку асобасных якасцяў); змяшчалі звесткі аб гісторыі, спецыфіке, значнасці, палажэнні на рынку працы абранай прафесіі; атрыбуты прафесіі (традыцыі, сімвалы, міфы, прафесіянальныя тэрміны і інш.).
У намінацыі “Падарожжа ў свет прафесій” на конкурс прадстаўлены мультымедыйныя прэзентацыі з апісаннем прафесіі, якое дае ўяўленне аб абранай прафесіі, атрыбутах, умовах і прадметах працы, неабходных кампетэнцыях і іншая карысная інфармацыя аб прафесіі.
Удзельнікі Конкурсу прадэманставалі творчы падыход у стварэнні і прадстаўленні матэрыялу, станоўчае стаўленне да пэўнай галіны працы.
Творчыя работы навучэнцаў прысвечаны больш за 45 прафесіям. Перш за ўсё, гэта прафесіі настаўніка, лекара, праграміста, інжынера, цырульніка і іншыя. Таксама прадстаўлены незвычайныя і рэдкія прафесіі, напрыклад, касмічны гід, берейтар, моўшн-дызайнер. Шмат прафесій з'яўляюцца спецыялізаванымі, адлюстроўваючы разнастайнасць патрэбаў грамадства і развіццё тэхналогій, бясконцыя магчымасці працоўнай дзейнасці.
Найбольш якасныя творчыя работы ў намінацыі “Ад захаплення да прафесіі жыцця” прадстаўлены з Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей:
“Хто такі графічны дызайнер?”, Пабелянаў Іван, навучэнец ДУА “Гомельскі гарадскі цэнтр дададковай адукацыі дзяцей і моладзі” (кіраўнікі: Навіцкі П.У., педагог дададковай адукаціі, Чыркова А.М., педагог дададковай адукаціі);
“Шлях да прафесіі мастака-рэстаўратара”, Ваўчок Анастасія, навучэнка філіяла “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна” (кіраўнік: Зайлянкова С.М., педагог дадатковай адукацыі);
“Прафесія журналіст”, Глевіч Кацярына, навучэнка ДУА “Гімназія № 4 г. Магілёва” (кіраўнікі: Мельнікава В.В, настаўнік геаграфіі і біялогіі, Кавалёва С.М., педагог-арганізатар).
У намінацыі “Падарожжа ў свет прафесій” лепшыя работы прадстаўлены з Гомельскай і Мінскай абласцей:
“Урач – герой нашага часу”, Кліменкоў Уладзімір, навучэнец ДУА “Даўгалеская сярэнняя школа Гомельскага раёна” (кіраўнік: Караткевіч А.К., настаўнік геаграфіі);
“Раскрываючы новыя гарызонты: геанавігатар”, Яўсееў Георгій, навучэнец ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” г. Светлагорска” (кіраўнік: Грыгор'ева К.П., метадыст);
“Горны інжынер”, Шацаў Раман, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Салігорска” (кіраўнік: Шыла Н.М., настаўнік інфарматыкі).
Высокая выніковасць удзелу ў Конкурсе адзначана па Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
Па выніках правядзення заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу вызначаны пераможцы і прызёры ў кожнай намінацый. Фіналісты Конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: I ступені – 6, II ступені – 15, III ступені – 23; дыпломамі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – 29.
Творчыя работы пераможцаў і прызёраў будуць уключаны ў зборнік рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця” (сакавік 2026 г.).
Спіс пераможцаў і прызёраў
рэспубліканскага конкурсу творчых работ
“Праз творчасць у прафесію жыцця”
Намінацыя “Ад захаплення да прафесіі жыцця”
Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца:
І СТУПЕНЬ
- Пабелянаў Іван, навучэнец ДУА “Гомельскі гарадскі цэнтр дададковай адукацыі дзяцей і моладзі” (кіраўнікі: Навіцкі П.У., педагог дададковай адукаціі, Чыркова А.М., педагог дададковай адукаціі);
- Ваўчок Анастасія, навучэнка філіяла “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна” (кіраўнік: Зайлянкова С.М., педагог дадатковай адукацыі);
- Глевіч Кацярына, навучэнка ДУА “Гімназія № 4 г. Магілёва” (кіраўнікі: Мельнікава В.В, настаўнік геаграфіі і біялогіі, Кавалёва С.М., педагог-арганізатар).
ІІ СТУПЕНЬ
- Кавалеўская Сафія, навучэнка ДУА “Гімназія г. Белаазёрска” (кіраўнік: Кавалеўская Т.А., намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце);
- Разжалавец Віталіна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Светлагорска” (кіраўнік: Ільеня І.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
- Якаўлева Дзіана, навучэнка ДУА “Даўгалеская сярэдняя школа Гомельскага раёна” (кіраўнік: Караткевіч А.К., настаўнік геаграфіі);
- Барашка Даніла, навучэнец ДУА “Пескаўская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Віктара Іванавіча Яронькі Мастоўскага раёна” (кіраўнік: Мандзік Н.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
- Бацян Ягор, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Барысава” (кіраўнік: Чэкстар Т.А., настаўнік англійскай мовы);
- Злыдзенка Маргарыта, навучэнка ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна” (кіраўнік: Харэвіч Н.В., метадыст);
- Янкоўскі Арсеній, навучэнец ДУА “Ходасаўская сярэдняя школа” (кіраўнік: Марфонава Г.І., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце);
- Дзiкалаў Данiiл, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 31 г. Бабруйска” (кіраўнік: Мянькова Г.М., настаўнік біялогіі).
ІІІ СТУПЕНЬ
- Актысюк Анжаліна, Свіціч Дыяна, навучэнцы ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” (кіраўнік: Кавалюк Т.А., педагог дадатковай адукацыі);
- Кажаноўскі Андрэй, навучэнец ДУА “Альгомельская сярэдняя школа” (кіраўнік: Кажаноўская Г.У., настаўнік нямецкай мовы);
- Раманенка Лізавета, Садоўнікава Соф’я, навучэнцы ДУА “Гімназія № 1 г. Віцебска імя Ж.І. Алфёрава” (кіраўнік: Ерашэнка М.В., педагог дадатковай адукацыі);
- Шушкевіч Валерыя, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Віцебска імя А.М. Іспянкова” (кіраўнік: Салаўёва М.В., педагог-арганізатар);
- Канецкая Арына, навучэнка ДУА “Церахоўская сярэдняя школа № 2” (кіраўнік: Хузеева С.А., настаўнік хіміі);
- Калодка Ганна, навучэнка ДУА “Шылавіцкая сярэдняя школа” (кіраўнік: Сталярэўская Г.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
- Лысковец Таццяна, навучэнка ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” (кіраўнік: Пілясава І.У., настаўнік матэматыкі);
- Чалбышава Ірына, навучэнка ДУА “Дварчанская базавая школа” (кіраўнік: Горбач А.А., настаўнік працоўнага навучання);
- Пяткевiч Яна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Салiгорска” (кіраўнік: Мурашка А.Л., настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры);
- Дунайка Алена, навучэнка ДУДА “Асіповіцкі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (кіраўнікі: Студнева А.С., педагог дадатковай адукацыі, Пракопчык Н.Н., метадыст);
- Сідарава Ганна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Кіраўска імя К.П. Арлоўскага” (кіраўнік: Сідарава Л.Д., педагог-псіхолаг).
Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджваюцца:
- Брадзюк Ангеліна, навучэнка ДУА “Замшанская базавая школа” (кіраўнік: Сымонік Ю.А., настаўнік геаграфіі);
- Сталярчук Уладзіслава, навучэнка ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” Пінскага раёна (кіраўнік: Маменка Я.В., педагог дадатковай адукацыі);
- Сцепанчук Арсеній, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 27 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза І.П. Барсукова” (кіраўнікі: Алексяюк Н.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Хільчук Н.С., настаўнік гісторыі);
- Вярцінскі Данііл, навучэнец ДУА “Базавая школа № 10 г. Наваполацка” (кіраўнік: Пузырава В.В., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце);
- Вярэнька Мілана, навучэнка ДУА “Парплішчанская сярэдняя школа Докшыцкага раёна” (кіраўнік: Кухарэвіч М.С., бібліятэкар);
- Хуснутдзінава Марыя, навучэнка ДУА “Гімназія № 9 г. Віцебска імя А.П. Белабародава” (кіраўнік: Нячай М.С., настаўнік рускай мовы і літаратуры);
- Яско Аніта, навучэнка ДУА ”Гімназія № 7 г. Віцебска імя П.Я. Кандраценкі“ (кіраўнік: Андрэйчанка Т.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
- Дворак Артур, навучэнец ДУА “Дабрынская сярэдняя школа Ельскага раёна” (кіраўнік: Федзюкевіч М.У., настаўнік нямецкай мовы);
- Паноў Цімафей, навучэнец ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Гомельскага раёна” (кіраўнік: Герасімовіч М.С., метадыст);
- Рынкевіч Юліяна, навучэнка ДУА “Індурская сярэдняя школа”, ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (кіраўнік: Булаш К.М., педагог-арганізатар);
- Тумелевіч Павел, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Ліды імя А.У. Нічыпорчыка” (кіраўнік: Мась Н.В., настаўнік англійскай мовы);
- Дзяруга Яна, навучэнка ДУА “Вілейская гімназія № 1 “Логас” (кіраўнік: Плёска К.С., настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры);
- Дзятлік Дзмітрый, навучэнец ДУА “Рабунская базавая школа” (кіраўнік: Дзямешчык С.А., настаўнік пачатковых класаў);
- Бондарава Кіра, навучэнка ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці г. Мсціслава” (кіраўнік: Арлова К.І., метадыст).
Намінацыя “Падарожжа ў свет прафесій”
Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца:
І СТУПЕНЬ
- Кліменкоў Уладзімір, навучэнец ДУА “Даўгалеская сярэнняя школа Гомельскага раёна” (кіраўнік: Караткевіч А.К., настаўнік геаграфіі);
- Яўсееў Георгій, навучэнец ДУА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Ювента” г. Светлагорска” (кіраўнік: Грыгор’ева К.П., метадыст);
- Шацаў Раман, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Салігорска” (кіраўнік: Шыла Н.М., настаўнік інфарматыкі).
ІІ СТУПЕНЬ
- Папова Сафія, навучэнка ДУА «Пагост-Загародская сярэдняя школа імя славянскіх асветнікаў Кірыла і Мяфодзія» Пінскага раёна (кіраўнік: Крывецкая С.М., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства);
- Салаўёва Лізавета, навучэнка ДУА “Веляшковіцкая сярэдняя школа імя А.Ф.Данукалава Лёзненскага раёна” (кіраўнік: Салаўёва В.Ф., настаўнік пачатковых класаў);
- Кірпічонак Аляксей, навучэнец ДУА “Арэхаўская сярэдняя школа імя Н.Л. Касцючэнкі Ушацкага раёна” (кіраўнікі: Сазонава Г.С., настаўнік пачатковых класаў, Кірпічонак С.С., інжынер-праграміст);
- Ліпніцкая Дар’я, навучэнка ДУА “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (кіраўнік: Ярмолава Т.А., загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці);
- Фурс Ксенія, навучэнка ДУА “Чэрнікаўшчынская базавая школа” (кіраўнік: Марціновіч А.А., настаўнік рускай мовы і літаратуры);
- Пабока Аляксандр, навучэнец ДУА “Навасёлкаўская сярэдняя школа Нясвіжскага раёна” (кіраўнікі: Федарчук З.В., настаўнік працоўнага навучання, Лахвіч Г.А., настаўнік матэматыкі);
- Ворахава Вікторыя, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 г. Бабруйска” (кіраўнік: Скрыпко С.У., настаўнік інфарматыкі).
ІІІ СТУПЕНЬ
- Навумчык Раман, Федаровіч Лізавета, навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №16 г. Пінска” (кіраўнік: Лысы А.П., настаўнік фізікі і матэматыкі);
- Харошка Дзмітрый, навучэнец ДУА “Казялужская сярэдняя школа” (кіраўнік: Астапенка А.П., настаўнік рускай мовы і літаратуры);
- Смагіна Маргарыта, навучэнка ДУА “Санаторная школа-інтэрнат для дзяцей с захворваннямі касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны г. Гомеля” (кіраўнік: Хрычова Т.С., настаўнік працоўнага навучання);
- Кадыргулава Эліна, навучэнка ДУА “Гімназія № 1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г. Масты” (кіраўнік: Дзямешчык Л.Г., настаўнік гісторыі);
- Сазановіч Караліна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Ашмяны” (кіраўнік: Лабачэўская С.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
- Субач Станіслаў, навучэнец ДУА “Радашковіцкая сярэдняя школа № 1 Маладзечанскага раёна” (кіраўнік: Ключнік Т.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
- Магілевец Алена, навучэнка ДУА “Гимназiя № 1 г. Салiгорска” (кіраўнік: Чадовіч А.А., педагог-псіхолаг);
- Бунас Ганна, Караніха Анастасія, Ярмоліч Кіра, навучэнцы ДУА “Зажэвіцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна” (кіраўнік: Скалабан І.І., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце);
- Хайкіна Ганна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Касцюковічы” (киращник: Кірпічэнка А.А., настаўнік хіміі і біялогіі);
- Завацкі Ілля, навучэнец ДУА “Філатаўская сярэдняя школа імя С.А. Лавянецкага” (кіраўнік: Досава Н.М., настаўнік рускай мовы і літаратуры);
- Васількова Марыя, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Хоцімска” (кіраўнік: Суслянкова Н.М., намеснік дырэктара па выхаваўчай работе);
- Мельнік Вікторыя, навучэнка ДУА “Паўлавіцкая сярэдняя школа імя Г.А. Худалеева” (кіраўнік: Юхноўская Н.М., настаўнік інфарматыкі).
Дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўзнагароджваюцца:
- Глухаў Данііл, навучэнец ДУА “Гімназія № 2 імя архіепіскапа Стэфана г. Пінска” (кіраўнік: Глухава І.В., настаўнік рускай мовы і літаратуры);
- Сцепанюк Крысціна, навучэнка ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці” (кіраўнік: Бабій Т.М., педагог дадатковай адукацыі);
- Ткач Аляксандр, навучэнец ДУА “Лядзецкая сярэдняя школа” (кіраўнік: Скрабец Л.У., настаўнік нямецкай мовы);
- Лях Цімафей, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Брэста” (кіраўнік: Усольцава Ж.Г., настаўнік матэматыкі);
- Непляховіч Ксенія, навучэнка ДУДА “Чашніцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі” (кіраўнік: Бурак К.В., культарганізатар);
- Таропа Аліна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 1 г.п. Бешанковiчы iмя I.I. Строчка” (кіраўнік: Сафонава Г.А., педагог-арганізатар);
- Шашкоў Максім, навучэнец ДУА “Сярэдняя школа № 12 г. Наваполацка” (кіраўнік: Данчанка А.У., настаўнік матэматыкі і інфарматыкі);
- Усава Караліна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Віцебска імя Ф.Ц. Блахіна” (кіраўнік: Юдзіна А.А., настаўнік інфарматыкі);
- Ражкова Алiна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Гомеля” (кіраўнік: Бабышава В.І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры);
- Новікаў Мацвей, навучэнец ДУА “Велікаборская сярэдняя школа імя Б.І. Сачанкі” (кіраўнік: Чуйко І.У., настаўнік абслугоўваючай працы);
- Iназемцава Кацярына, навучэнка ДУА “Брылёўская сярэдняя школа” (кіраўнік: Мiхашчук С.У., настаўнік геаграфіі);
- Лойка Паліна, навучэнка ДУА “Вялікашылавіцкая базавая школа Слонімскага раёна” (кіраўнік: Валадось Т.М., настаўнік фізікі і матэматыкі);
- Казінская Караліна, навучэнка ДУА “Клайшанская базавая школа” (кіраўнік: Мінгілевіч В.Ю., настаўнік гісторыі);
- Мішкевіч Аліна, навучэнка ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Скідзеля” (кіраўнік: Вітко Д.І., настаўнік замежнай мовы);
- Курыловіч Раман, навучэнец ДУА “Туголіцкая сярэдняя школа Бабруйскага раёна” (кіраўнік: Шаболда І.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры).











