Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

“Купала-арт” – творчыя работы па матывах твораў Янкі Купалы ў межах літаратурна-мастацкага праекта “Літ.Арт”

У красавіку 2017 года адбылася літаратурная сустрэча з выхаванцамі творчых студый Нацыянальнага цэнтру мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – аб’яднання па інтарэсах “Кераміка”  узорнай студый дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Крынічка” і народнай арт-студыі “Востраў”.

Сёлета адзначаецца 135 год са дня  нараджэння вялікага паэта, народнага песняра Беларусі – Янкі Купалы.

Менавіта гэтай цудоўнай падзее і была прысвечана сустэча.

Пачалася сустрэча з чытанная верша Я. Купалы Клімовіч Янай – выхаванкай аб’яднання па інтарэсах “Тэатр”. 

Пачуўшы вершы паэта, у госці ўдзельнікаў сустэчы завітаў казачнік Бай, які і працягнуў знаёміць іх з творамі Янкі Купалы. Усе з вялікай цікавасцю знаёміліся з творчасцю паэта.

Да сустэчы былі абраны яго вершы для дзяцей, такія як “Хлопчык і лётчык”, “Летам”, “Вясной”, “Зіімой у лесе”, “Поле”, “Рэчка”,”Бай” і інш.  


 
Акрамя таго, Бай паведаміў, што некаторыя вершы пакладзены на музыку і паказаў маленькім слухачам відэаўрывак з канцэрта беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”, у якім прагучала песня “Спадчына” ў выкананні Ў. Мулявіна. 

Дзеткі таксама змаглі адчуць сябе музыкантамі і паспрабавалі iграць на народных музычных інтструментах.



А танец-гульня “Юрачка” ўвогуле ўзняў усім настрой. Але ж такі аднаіменныверш Я. Купалы пра хлопчыка-недарэку выклікаў шмат водгукаў у бок непаслухмяных і лянівых вучняў.

Пад час сусрэчы ўдзельнікі малі магчымасць не толькі паслухаць творы, але і пазнаёміцца з кнігамі. Увесь час дзейнічаў выставачны стэнд, на якім былі прадстаўлены кнігі з творамі Янкі Купалы.

Не маглі ў гэты дзень не прагучаць творы сябра Я. Купалы, вялікіга беларускага паэта – Якуба Коласа, 135 год са дня нараджэння якога мы таксама святкуем сёлета. Янка Купала і  Якуб Колас – два класіка нацыянальнай літаратуры, два генія, якія нарадзіліся з iнтэрвалам у 4 месяцы і прайшлі поплеч амаль усё сваё творчае жыццё. На сустрэчы прагучаў яго верш “Вясна”, які прачытала Кернажыцкая Валерыя  - выхаванка аб’яднання па інтэрэсах “Тэатр.


Сустрэча атрымалася цікавай і атмасфернай, асноўнай яе мэтай  было натхненне – натхненне на стварэнне новых творчых работ. Менавіта з натхненнем і новымі ідэямі мы працягваем святкаваць гэтыя цудоўныя даты.