Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
  • ул. Кирова 16
  • +37517 327-08-75

Альбомы фотогалереи

Творчы праект «Тузін кітоў»

Творчы праект «Тузiн кiтоў»

Слова ТУЗІН (тузінъ, туженъ, туженя, тузынъ) - старое беларускае азначэнне 12.
Праект прысвечаны 12 выбітным дзеячам, якія сталіся духам сваёй эпохі і праславілі нашу краіну сваімі талентамі. На іх, як на кітах трымаецца наша нацыянальная культурная спадчына. Датыкненне юных мастакоў да асобаў, якія сваім жыццём і подьзвігамі ў культуры, прыгажосці, вайсковых справах, палітыцы мае надзвычайнае выхаваўчае значэнне. Без славы мінулага, няма сучаснасці і будучыні.

Мы ганарымся сваімі выбітнымі продкамі, дзеячамі еўрапейскага масштабу, якія трымалі лідэрства ў цэлым шэрагу культурных з’яваў, вайсковых перамогах, тэхнічных дасягненнях.

Мэта праекту мае выхаваўчы, адукацыйны сэнс, гэта выхаванне ў дзяцей патрыятычнай свядомасці праз творчае перажыванне канкрэтных гістарычных персанажаў і іх чынаў – гэта нашае Сучанае зразуметае праз славу мінулага.

Аўтары творчага праекту «Тузін кітоў» навучэнцы гуртка «Вясёлка» народнай скульптурна-керамічнай студыі «Крынічка» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі:

  • Анастасія Сініцкая,
  • Ганна Качан, 
  • Саіра Ісмаілава,
  • Мікалай Храмцов, 
  • Васіліна Патаранская,
  • Кацярына Сімута,
  • Таццяна Ясінская,
  • Марыя Варакса,
  • Паліна Разычэнкава,
  • Валерыя Маковіч,
  • Ул’яна Працкевіч,
  • Арыядна Борына

Дыплом за лепшы творчы праект ІІІ Рэспубліканскай выставы  дзяцячай творчасці  «З рога ўсяго многа»